BE RU EN

Паці Сміт на ўручэнні Нобеля двойчы забылася словы песні Боба Дылана

  • 11.12.2016, 11:59

Амерыканская спявачка і паэтка Паці Сміт «замяніла» Боба Дылана на цырымоніі ўручэння Нобелеўскай прэмій у Стакгольме.

Падчас выканання спявачка забылася словы песні A Hard Rain's A-Gonna Fal, за што яна папрасіла прабачэнне ў гасцей цырымоніі. Пасля невялікай замінкі Сміт пачала спяваць зноўку, паведамляе polit.ru.

У прывітальнай прамове сябра Швэдскай каралеўскай акадэміі навук Хорас Энгдаль сказаў, што Боб Дылан, якому сёлета прысудзілі прэмію ў літаратуры, «змяніў нашы ўяўленні пра тое, якой можа быць паэзія». Раней паведамлялася, што сам Дылан не змог прыехаць на цырымонію ўручэння Нобеля..

Апошнія навіны