BE RU EN

У загінулай у сталічным гандлёвым цэнтры жанчыны застаўся сын-інвалід

  • 9.10.2016, 18:41

У фатальны дзень жанчына выйшла гандляваць на замену акулярамі.

У загінулай у ГЦ «Еўропа» жанчыны застаўся 21-гадовы сын-інвалід, паведаміў у сацсетках лідар РГА «Пэрспэктыва» Анатоль Шумчанка. Жанчыну клікалі Алена.

«Жанчына, якую забілі, выйшла на замену ў ГЦ «Еўропа» гандляваць акулярамі! Пра яе вядома, што яна сірата і ў яе дзіця-інвалід слыху, 21 год», - напісаў Шумчанка.

Шумчанка таксама дадаў, што пахаванне адбудзецца ў аўторак а 12.40 на адрасе Далгінаўскі тракт, 160 А, рытуальная зала.

Апошнія навіны