BE RU EN

Мінпрацы ўпершыню за 20 гадоў пабачыла прырост колькасці насельніцтва

  • 27.10.2016, 19:42

Афіцыйная прапаганда сцвярджае, што шматдзетных сем'яў у краіне становіцца больш.

Упершыню за ўсю гісторыю незалежнай Беларусі ў краіне назіраецца натуральны прырост колькасці насельніцтва, піша БелТА.

- Гэта гістарычны факт, што ўпершыню за ўсю гісторыю незалежнай Беларусі ў нашай краіне назіраецца натуральны прырост колькасці насельніцтва, - адзначыла намесніца начальніка аддзела народанасельніцтва, гендэрнай і сямейнай палітыкі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Марына Арцёменка.

Шматдзетных сем'яў у краіне становіцца ўсё больш. Так, калі параўноўваць са звесткамі перапісу 2009 года, калі налічвалася 62,5 тысяч шматдзетных сем'яў, цяпер іх колькасць перасягнула 85 тысяч. Становіцца больш дзяцей, якія нарадзіліся трэцімі і наступнымі (у 2015 годзе дзель дзяцей, якія нарадзіліся ў сем'ях трэцімі, склала больш за 16%).

- У 2015 годзе ў нас нарадзілася рэкордная колькасць дзяцей - 119 тысяч, - дадала Марына Арцёменка. - Нягледзячы на зніжэнне колькасці жанчын рэпрадуктыўнага ўзросту (назіраецца з 2013 года), рост нараджальнасці прадаўжае радаваць, і за 9 месяцаў гэтага года з'явілася на свет ужо больш за 89 тысяч дзяцей, што таксама больш, чым колькасць дзяцей, народжаных за аналагічны перыяд папярэдняга года, - канстатавала Марына Арцёменка.

Апошнія навіны