BE RU EN

Беларус Аляксандр Усцінаў можа стаць наступным спаборнікам Уладзіміра Клічко

  • 25.10.2016, 15:58

Прамоўтэры ўкраінскага цяжкавагавіка вядуць перамовы з некалькімі патэнцыйнымі спаборнікамі.

Баксёр Аляксандр Усцінаў, які выступае за Беларусь, можа стаць наступным спаборнікам украінца Уладзімір Клічко.

Як паведамляе Boxingscene (пераклад - pressball.by), прамоўтэры ўкраінскага цяжкавагавіка вядуць перамовы з некалькімі патэнцыйнымі спаборнікамі. Найбольш імаверным называўся ўладальнік пояса IBF Энтані Джошуа, але WBA не адобрыла правядзенне гэтага бою ў рамках сваёй кампетэнцыі, чаго хоча Клічко. Усцінаў павінен быў правесці бой за часовы тытул WBA з Луісам Орцісам, але гэты паядынак не адбудзецца.

Таксама правам патрабаваць бою за тытул WBA валодае аўстраліец Лукас Браўн, з якім Клічко можа разыграць у Гамбургу тытул IBO.

Апошнія навіны