BE RU EN

У Ніжнім Ноўгарадзе ліквідавалі двух падазраваных у тэрарызме

  • 23.10.2016, 19:30

Паліцыя спыніла аўтамабіль для праверкі, а людзі ў салоне адразу адкрылі агонь.

Праваахоўнікі застрэлілі пры затрыманні двух падазраваных у тэрарызме на тэрыторыі аднаго з жылых комплексаў Ніжняга Ноўгарада, паведаміла РИА Навiны крыніца ў праваахоўных органах.

«Застрэлілі двух падазраваных у тэрарызме. Яны перасоўваліся на машыне Daewoo Nexia. Цяпер на месцы разбіраюцца супрацоўнікі ФСБ», – сказаў суразмоўца.

Крыніца ўдакладніла, што праваахоўнікі спынілі аўтамабіль для праверкі, а людзі ў салоне адразу адкрылі агонь. «Агнём у адказ яны былі забітыя», – сказаў суразмоўца агенцтва.

Ён дадаў, што тэрыторыю жылога комплексу ачапілі, у раёне абмежавалі рух транспарту.

Ніжагародская паліцыя і УФСБ сітуацыю пакуль не камэнтуюць.

Людзі, якія жывуць у гэтым жылым комплексе абмяркоўваюць тое, што здарылася, у сацыяльных сетках. Паводле іхніх словаў, перыметр жылога комплексу ачэплены і з яго, а таксама з дамоў нікога не выпускаюць.

Пазней крыніца ў праваахоўных органах паведаміла, што ачапленне знялі і адкрылі рух.

Апошнія навіны