BE RU EN

Матэматыкі вылічылі самы кароткі шлях абыйсці пабы Брытаніі

  • 23.10.2016, 12:48

Хутчэй было б прайсці па ўсім зямным шары, высветлілі навукоўцы.

Канадскія матэматыкі-праграмісты паставілі перад сабой задачу падлічыць самы кароткі шлях па 25 тысячам пабаў, размешчаных на тэрыторыі Вялікабрытаніі, паведамляе BBC.

Як высветлілася, хутчэй было б прайсці па ўсім зямным шары. Нават калі абраць самы аптымальны маршрут, то, каб выпіць піва ў кожным брытанскім пабе, чалавеку давядзецца прайсці 45 тысяч кіламетраў.

А каб дабрацца да аднаго шатландскага паба, які знаходзіцца на Шэтландскіх астравах, прыйдзецца здзейсніць дзве паездкі на пароме і пераадолець адлегласць 430 км.

Як распавялі навукоўцы, гэта даследаванне было праведзена з мэтай лепш зразумець магчымасці аптымізацыі.

Апошнія навіны