BE RU EN

Мянчанка стала чэмпіёнкай свету па хіп-хопу

  • 23.10.2016, 10:08

15-гадовая Сафія Гагіна ўзяла золата ў сольных выступах сярод юніёраў на першынстве ў Аўстрыі.

Пра гэта паведаміў тэлеканал АНТ.

Дзяўчына займаецца танцамі ўжо дзесяць гадоў і з'яўляецца абсалютнай чэмпіёнкай Беларусі.

У скарбонцы ўзнагарод Сафіі - дзесяткі медалёў з розных міжнародных спаборніцтваў па хіп-хопу.

Налета дзяўчына, якая марыць стаць хімікам, пяройдзе з юніёрскай катэгорыі ў дарослую.

Апошнія навіны