BE RU EN

Беларуска здабыла «золата» этапу Кубка свету ў спартовай акрабатыцы

  • 21.10.2016, 15:20

Спаборніцтвы ў спартовай акрабатыцы прайшлі ў Польшчы.

На этапе Кубка свету ў спартовай акрабатыцы, які прайшоў нядаўна ў Польшчы, майстар спорту міжнароднага класа Вольга Мельнік разам са сваім партнёрам Артурам Беляковым здабылі залаты медаль, паведамляе БелТА.

У медальнай скарбонцы Вольгі таксама знаходзіцца бронзавы медаль чэмпіянату Еўропы і срэбра чэмпіянату свету.

Вольга Мельнік - студэнтка Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры.

Апошнія навіны