BE RU EN

У Польшчы зарэгістраваны другі асяродак свінога грыпу

  • 30.01.2016, 16:47

У Кракаве шпіталізаваныя сямёра заражаных свіным грыпам. Раней вірус AH1N1 выявілі ў жыхаркі Альштына.

У Польшчы асцерагаюцца распаўсюджвання свінога грыпу. У Кракаве шпіталізаваныя сямёра заражаных свіным грыпам. 30 студзеня памёр пацыент, заражаны вірусам AH1N1, хоць, магчыма, смерць наступіла праз іншае сур'ёзнае захворванне. 28 студзеня свіны грып выявілі ў жыхаркі Альштына, паведамляе «Радыё Польшча».

Ва ўрадавым цэнтры бяспекі Польшчы сцвярджаюць, што на гэты момант няма прычын турбавацца. Пры гэтым да выпадкаў заражэння трэба падыходзіць сур'ёзна і ўжываць захады.

Цягам некалькіх апошніх тыдняў ва Украіне праз эпідэмію грыпу памерлі больш за 150 чалавек. У Калінінградскай вобласці закрытыя школы.

Апошнія навіны