BE RU EN

Дырэктар сумеснага ЗАТ затрыманы за ўхіленне ад падаткаў на 11 мільярдаў

  • 4.09.2015, 12:15

На маёмасць падазраваных і прадпрыемствы накладзены арышт на суму звыш 330 мільярдаў рублёў.

Следчым камітэтам распачатая крымінальная справа паводле ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь у дачыненні да службовых асоб сумеснага закрытага акцыянернага таварыства, якое вядзе дзейнасць у сферы пастаўкі і рэалізацыі ў Рэспублікі Беларусь сродкаў абароны раслін, паводле факту ўхілення ад выплаты падаткаў у перыяд з 2013 да 2014 года.

Падставай для распачынання крымінальнай справы паслужылі матэрыялы праверкі, праведзенай Галоўнай управай у барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС Рэспублікі Беларусь, паведамляе прэс-служба СК.

«Устаноўлена, што дырэктар закрытага акцыянернага таварыства, сумесна з жыхаром Менскага раёна, 1969 года нараджэння, і жыхаркай Менска, 1986 года нараджэння, шляхам наўмыснага ўтойвання прадугледжаных дамовамі прэміяльных выплат вытворцаў і заніжэння падатковай базы для вылічэння падатку на прыбытак паводле фінансава-гаспадарчым узаемаадносінам з фірмамі Вялікабрытаніі і Нямеччыны на суму звыш 64 мільярдаў рублёў, ухіліўся ад выплаты падаткаў, нанёсшы дзяржаве шкоду ў асабліва значнай суме звыш 11 мільярдаў рублёў.

Падчас расследавання крымінальнай справы на маёмасць падазраваных і прадпрыемствы накладзены арышт на суму звыш за 330 мільярдаў рублёў», - гаворыцца ў паведамленні.

Цяпер са службовымі асобамі праводзяцца неадкладныя следчыя дзеянні. Падазраваныя затрыманыя і змешчаныя ў ізалятар часовага ўтрымання.

Расследаванне крымінальнай справы доўжыцца.

Апошнія навіны