BE RU EN

Заўтра ў Берасці пахаваюць Алеся Чаркашына

  • 2.09.2015, 12:35

Развітанне з загінулым у Данбасе добраахвотнікам з Беларусі Алесем Чаркашыным пройдзе 3 верасня ў Берасці.

Пачатак жалобнай цырымоніі - а 12:00 у двары дома №37 па вуліцы 28 ліпеня (ён размешчаны адразу за гіпермаркетам «Мікс»).

А 14:00 пройдзе пахаванне Алеся Чаркашына на могілках вёскі Камяніца-Жыровіцкая (населены пункт размешчаны за 3 кіламетры ў паўднёвым кірунку ад горада).

Алесь Чаркашын - беларус з Добраахвотнага ўкраінскага корпуса «Правы сектар». Ён памёр у мінулую пятніцу ад раненняў, атрыманых у баі пад Старагнатаўкай на ўсходзе Украіны. Хлопец меў пазыўны «Тарас», яму было ўсяго 33 гады. Вядома, што ва Украіне ён ваяваў з пачатку зімы.

Апошнія навіны