BE RU EN

14-гадовага сына кіраўніка беларускай нафтавай кампаніі ў Расеі злавілі за стырном

  • 1.09.2015, 12:41

У Стаўрапольскім краі супрацоўнікі ДІБДР спынілі таніраваны аўтамабіль «Мерсэдэс Е-200», за стырном якога быў 14-гадовы Ясон Алмазаў.

Падлетак з'яўляецца сынам генеральнага дырэктара мазырскай кампаніі «Захад-Транснафтапрадукт» Віталя Алмазава, паведамляе сайт «Нет беспределу».

Увагу прыцягнула таніраваная іншамарка з маскоўскімі «блатнымі» нумарамі 001.

Брат затрыманага прапанаваў супрацоўнікам ДІБДР «вырашыць пытанне палюбоўна». Потым прыехала «група падтрымкі», якая складаецца з адвакатаў і асабістай аховы сям'і Віталя Алмазава, якія ўжылі фізічную сілу супраць супрацоўнікаў ДІБДР.

У дачыненні да аднаго з іх, які выкручваў рукі праваахоўнікам, распачатая крымінальная справа.

«Захад-Транснафтапрадукт» - гэта беларуская дачка расейскай дзяржаўнай «Транснафты».

Апошнія навіны