BE RU EN

Кошт нафты Brent перавысіў 52 даляры

  • 1.09.2015, 9:01

Кошт падняўся пасля публікацыі звестак аб зніжэнні здабычы ў ЗША.

На 09:00 паводле Менску ён склаў 52,89 дал/барэль. Пра гэта сведчаць звесткі таргоў на сайце РБК.

Як паведамляе Reuters, кошт падняўся пасля публікацыі звестак аб зніжэнні здабычы ў ЗША і заявы АПЕК аб гатоўнасці абмеркаваць падзенне коштаў.

Звесткі Міністэрства энэргетыкі ЗША аб здабычы нафты паказалі, што ў чэрвені яна зніжаецца. Узровень здабычы склаў у чэрвені 9,3 млн бар у дзень, тады як у траўні гэты паказчык дасягаў 9,4 млн, а ў красавіку - 9,6 млн бар у дзень.

АПЕК ў сваім апошнім бюлетэні пацвердзіла гатоўнасць абмеркаваць з іншымі нафтаздабыўнымі краінамі падзенне коштаў на энэрганосьбіты. Картэль пры гэтым папярэдзіў, што будзе абараняць уласныя інтарэсы.

Як раней паведамлялася, нафта таннее праз нестабільнасць на сусветных рынках.

Апошнія навіны