BE RU EN

Блэкаўт у Менску: усход горада застаўся без святла на ўсю ноч

  • 9.08.2015, 8:06

Больш за шэсць гадзін заставалася без святла ўсходняя частка Менска праз сур'ёзную аварыю на падстанцыі Зялёны Луг.

Надзвычайнае здарэнне адбылося ў ноч з суботы на нядзелю. Значная частка Савецкага і Першамайскага раёна Менска агарнула цемра ў суботу, прыкладна за 20 хвілін да поўначы. Пра гэта сведчаць шматлікія паведамленні ў сацыяльных сетках.

Аднавіць энэргазабеспячэнне цалкам атрымалася толькі бліжэй да 6 раніцы, паведамляе tut.by.

Тэлефоны аварыйнай электрасеткі ранняй раніцай у нядзелю недаступныя. Маштабы адключэння ў аварыйных службах ЖЭСаў пазначылі як «ўвесь усход, прыкладна да вуліцы Сурганава».

Апошнія навіны