BE RU EN

У Чэхіі сутыкнуліся два цягнікі: сем чалавек параненыя

  • 4.08.2015, 18:38

Аварыя адбылася ў выніку сутыкнення двух вагонаў, што адчапіліся ад цягніка і іншага пасажырскага цягніка.

У Чэхіі сутыкнуліся два пасажырскія цягнікі, у выніку чаго сем чалавек атрымалі цяжкія раненні. Пра гэта піша «Украінская праўда» са спасылкай на чэшскія СМІ.

Як паведамілі журналістам у прэс-службе чэшскай чыгункі, аварыя адбылася ў выніку сутыкнення двух вагонаў, што адчапіліся ад цягніка і іншага пасажырскага цягніка, які стаяў на станцыі. Інцыдэнт здарыўся днём на чыгуначнай станцыі горада Гараждзевіцэ.

ФОТА: NOVINKY.CZ

Акрамя цяжкапараненых, яшчэ 30 чалавек атрымалі цялесныя пашкоджанні. Усяго ў вагонах знаходзілася блізу 200 чалавек.

Для аказання дапамогі параненым пасажырам на станцыю прыбылі ратавальнікі і медыкі.

Чыгуначнікі цяпер наводзяць парадак на шляхах. Рух цягнікоў у абодвух напрамках прыпынены.

Апошнія навіны