BE RU EN

Украіна скасавала пагадненне з РФ аб абаронных прадпрыемствах

  • 31.08.2015, 21:51

Кабінет міністраў скасаваў пагадненне паміж Украінай і РФ аб вытворчай і навукова-тэхнічнай кааперацыі абароннай галіны.

Пра гэта гаворыцца ў пастанове Кабінета міністраў № 632 ад 26 жніўня 2015 года, піша "Украінская праўда".

"Спыніць дзеянне пагаднення паміж урадам Украіны і ўрадам Расейскай Федэрацыі аб вытворчай і навукова-тэхнічнай кааперацыі прадпрыемстваў абароннай галіны прамысловасці, укладзенага 18 лістапада 1993 года ў Маскве", - гаворыцца ў пастанове.

Міністэрству замежных спраў Украіны даручана паведаміць ураду Расейскай Федэрацыі аб спыненні дзеяння пагаднення.

Апошнія навіны