BE RU EN

Усё больш беларусаў трапляе за рысу беднасці

  • 31.08.2015, 21:22

У краіне расце колькасць бедных. На Берасцейшчыне, напрыклад, 40% насельніцтва жывуць на 1-3 млн на месяц.

На 1 красавіка колькасць маламаёмных - тых, чые даходы былі ніжэйшыя за бюджэт пражытковага мінімуму - складала 464,6 тысячы чалавек ці 5% насельніцтва. За тры месяцы іх колькасць вырасла на 19 тысяч чалавек, сведчаць звесткі Белстата, піша «Ежедневник».

Афіцыйная статыстыка паказвае размеркаванне насельніцтва на групы у залежнасці ад памеру сярэднеасабовых наяўных рэсурсаў.

Большасць беларусаў могуць штомесяц выдаткоўваць ад 1,5 да 5 млн рублёў. Статыстыку прыкметна паляпшаюць Менск і Менская вобласць. Аднак калі ўзяць асобна, напрыклад Берасцейскую вобласць, то выявіцца, што 40% чалавек маюць у распараджэнні менш за 3 млн на месяц.

У краіне ёсць грамадзяне, якія маюць менш за 1 млн на месяц - у Берасцейскай вобласці такіх 1,4%, у цэлым у краіне - 0,7%.

З агульнай беднасці вылучаецца горад Менск - тут 24% жыхароў маюць 6 і больш мільёнаў рублёў штомесяц.

Апошнія навіны