BE RU EN

Кошт Brent абрынуўся ніжэй за $49

  • 31.08.2015, 16:55

Кошт нафты маркі Brent упаў больш чым на 3%, апусціўшыся ніжэй за $48,6 за барэль на фоне асцярог за эканоміку Кітая.

Паводле стану на 14:45 кошт ф'ючэрсаў на паўночнаморскую сумесь Brent падаў на 3,01% - да $48,54 за барэль. Кошт ф'ючэрсаў на лёгкую нафту маркі WTI апускаўся на 2,83% - да $43,94 за барэль, піша "Лiга.нет".

Адмоўная дынаміка звязаная з абвастрэннем асцярог інвестараў за перспектывы росту сусветнай эканомікі пасля дэвальвацыі юаня і падзенні на фондавых біржах Кітая. Паводле вынікаў таргоў панядзелка індэкс Шанхайскай фондавай біржы Shanghai Composite апусціўся на 0,82%, склаўшы 3205,99 пункта. Індэкс Шэньчжэньскай біржы Shenzhen Composite знізіўся на 3,06%, дасягнуўшы 1790,31 пункта.

Апошнія навіны