«Правы сектар»: У Радзе - антыканстытуцыйны пераварот
- 31.08.2015, 14:30
Перакрыўшы рух пад парламентам Украіны «Правы сектар» заяўляе, што ў Радзе ажыццяўляецца антыканстытуцыйны мяцеж.
Пра гэта Эспрэса TV паведаміў прадстаўнік арганізацыі Аляксей Бык.
«Згодна з Канстытуцыяй Украіны, адзінай крыніцай улады ва Украіне з'яўляецца народ. Такім чынам, тое, што адбываецца ў Вярхоўнай Радзе, з'яўляецца парушэннем закона. Тыя, хто сёння галасуе за антыканстытуцыйныя законы, якія спрабуе правесці Парашэнка, кожны такі дэпутат з'яўляецца здраднікам украінскага народа, з'яўляецца злачынцам і павінен панесці крымінальную адказнасць. Уласна, таму мы і перакрылі дарогу. Народныя дэпутаты павінны адчуваць ціск народа», - заявіў Бык.
Нагадаем, Вярхоўная Рада Украіны прыняла ў першым чытанні прэзідэнцкі законапраект аб унясенні змяненняў у Канстытуцыю ў частцы дэцэнтралізацыі ўлады. За дакумент прагаласавалі 265 з 320 зарэгістраваных у сесійнай зале.
Адзначым, што дэпутаты Рады сабраліся на пазачарговае пасяджэнне для разгляду законапраекта аб унясенні змяненняў у Канстытуцыю аб дэцэнтралізацыі ўлады. Паседжанне павінна было пачацца ў 11 гадзін, аднак 50 дэпутатаў заблакавалі трыбуну і прэзідыум парламента, пратэстуючы супраць прыняцця гэтага законапраекта.