BE RU EN

МАК афіцыйна прызнаў камандныя гульні з лятучымі дыскамі

  • 3.08.2015, 9:19

Міжнародны алімпійскі камітэт афіцыйна прызнаў Сусветную федэрацыю лятучых дыскаў.

Прызнанне робіць магчымым уключэнне ў алімпійскую праграму камандных гульняў з лятучымі дыскамі, такіх як ultimate (алцімат). Таксама федэрацыя зараз зможа атрымліваць гранты ад Алімпійскага камітэта, паведамляе руская служба BBC.

"Гэта ўзрушаючая вяха ў 30-гадовай гісторыі ВФЛД і важны крок для Міжнароднай Федэрацыі ў развіцці нашага спорту па ўсім свеце. Немагчыма сабе ўявіць лепшы падарунак да юбілею ВФЛД, які быў заснаваны ў жніўні 1985", - заявіў прадстаўнік асацыяцыі Роберт Роўч.

Сёння ў асацыяцыю ВФЛД уваходзяць 65 каманд у 62 краінах. Самая папулярная з гульняў з дыскам - ultimate. Гэта камандная бескантактныя гульні з правіламі, якія нагадваюць правілы амерыканскага футбола. У Расеі існуе больш за 100 зарэгістраваных каманд па ultimate.

Апошнія навіны