BE RU EN

Прэзідэнт УЕФА Плаціні мае намер наведаць Крым

  • 29.08.2015, 21:44

Прэзідэнт УЕФА Мішэль Плаціні не выключае свайго хуткага візіту ў Крым на матчы мясцовага чэмпіянату.

Пра гэта Плаціні заявіў на прэс-канферэнцыі ў Манака, паведамляе ТАСС.

"Магчыма, найбліжэйшым часам я наведаю Крым. Чаму не? Мы вельмі рады, што на паўвыспе была запушчаная свая ліга. Для УЕФА важна, каб футбол у рэгіёне меў магчымасць развівацца", - сказаў Плаціні.

Год таму тры крымскія клубы былі прынятыя ў склад другога дывізіёна чэмпіянату Расеі, аднак у снежні іх удзел у турніры быў прыпынены на патрабаванне УЕФА. Пасля была прынятая пастанова аб стварэнні чэмпіянату Крыму пры прыянні УЕФА. Першыя матчы турніру, у якіх возьмуць удзел восем каманд, прайшлі 22-23 жніўня.

Пытанне ўдзелу крымскіх футбольных клубаў у Лізе чэмпіёнаў і Лізе Еўропы будзе абмяркоўвацца не раней чым праз два гады.

Апошнія навіны