BE RU EN

У Арменіі ўвайшлі ў дзеянне новыя тарыфы на электрычнасць

  • 1.08.2015, 17:54

Дзённыя тарыфы выраслі на 16,5%.

У Арменіі з 1 жніўня ўвайшлі ў дзеянне новыя падвышаныя тарыфы на электраэнэргію, супраць чаго раней у Ерэване праходзілі маштабныя акцыі пратэсту. Дзённыя тарыфы выраслі на 16,5%.

З 19 чэрвеня ў Ерэване праходзілі кругласутачныя маштабныя акцыі пратэсту супраць пастановы аб павышэнні энэргатарыфаў. Яны доўжыліся тры тыдні, паведамляе расейская служба BBC.

Прэзідэнт Арменіі Серж Саргсян 27 чэрвеня на нарадзе з адказнымі за энэргетычную палітыку краіны заявіў, што ў кампаніі ЭСА будзе праведзены міжнародны аўдыт, а да яго сканчэння ўрад возьме на сябе «груз падвышэння тарыфаў».

Пакуль канчатковай пастановы аб правядзенні аўдыту не прынята. Цяпер у цэнтры Ерэвана прадаўжаюцца невялікія акцыі пратэсту.

Апошнія навіны