BE RU EN

Праваслаўная царква прыпыніла ўзвядзенне капліцы на «Лініі Сталіна»

  • 7.07.2015, 11:30

Працы не адновяцца, пакуль адтуль не прыбяруць бюст тырана.

Старшыня Сінадальнага інфармацыйнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы Сергій Лепін у каментары да абмеркавання навіны «Праваслаўная капліца на «Лініі Сталіна» будзе пабудаваная побач з помнікам дыктатару» паведаміў, што «працы над капліцай спыненыя, піша churchby.info.

Наступны этап - перанос помніка Сталіну. Пакуль гэта не адбудзецца, працы не будуць прадоўжаныя».

Капліцу ў гонар Аляксандру Неўскаму на тэрыторыі Гісторыка-культурнага комплексу «Лінія Сталіна» планавалі пабудаваць яшчэ з 2009. Інтэнсіўныя працы будаўніцтва капліцы пачаліся напярэдадні Фестывалю праваслаўнай моладзі, які плануецца правесці на тэрыторыі «Лінія Сталіна» 18-19 ліпеня, падчас якога і павінна была быць асвечана капліца. Тое, што капліца размяшчаецца прама на ўзгорку, у цэнтры якога ўстаноўлены помнік Сталіну, які і з'яўляецца месцам пакланення савецкаму дыктатару, выклікала рэзананс як у праваслаўным, так і ў свецкім асяроддзі.

Апошнія навіны