BE RU EN

Ураган у Магілёўскай вобласці зносіў дахі з будынкаў

  • 28.07.2015, 10:14

На тэрыторыі Магілёўскай вобласці былі пашкоджаныя дахі аб'ектаў у Быхаўскім, Горацкім, Клічаўскім, Магілёўскім, Мсціслаўскім і Хоцімскім раёнах.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе МНС.

У Клічаўскім раёне пашкоджаныя дахі на ААТ «Клічаўрайаграпрамтэхснаб» у вёсцы Малінавае. Працы для аднаўлення аб'екта будуць праводзіцца сіламі ДУК ДСП «ПМК-258».

У Хоцімскім раёне вецер пашкодзіў дахі СВК «Батаева» і СВК «Кастрычнік-Бярозкі». Пацярпелых няма. Усе рамонтныя работы будуць праводзіцца сваімі сіламі.

У Быхаве праз ураган пацярпелі дахі школ і пабудоў ААТ «Быхаўрайаграпрамтэхснаб», СВК «Валадарскі» і ААТ «Магілёўхлебапрадукт».

Фота: МНС
Фота: МНС
Фота: МНС
Фота: МНС
Фота: МНС
Фота: МНС
Фота: МНС
Фота: МНС
Фота: МНС
Фота: МНС

Апошнія навіны