BE RU EN

Белаазёрск на некалькі гадзін застаўся без электрычнасці

  • 25.07.2015, 13:33

Раніцай у суботу горад Белаазёрск (Берасцейская вобласць) на некалькі гадзін застаўся без электрычнасці.

Крамы былі зачыненыя, святлафоры не працавалі. Як паведамілі "Салідарнасці" ў электрасетках Бярозаўскага раёна, прычынай стала пашкоджанне сеткавага кабелю на прыватным падворку.

Спецыялісты змаглі досыць аператыўна аднавіць энэргазабеспячэнне горада.

Такая ж сітуацыя ў Белаазёрску адбылася ў студзені 2014 года, калі прычынай знікнення электрычнасці стала пазаштатная сітуацыя на Бярозаўскай ГРЭС.

Апошнія навіны