BE RU EN

Менчукі абаранілі ад аўтамабіляў качку з качанятамі

  • 1.07.2015, 15:08

Учора раніцай у самым цэнтры горада качкі наважылі пагуляць па ажыўленых вуліцах.

Фота даслаў чытач charter97.org Андрэй Каралёў.

«Учора быў на Нямізе і ўбачыў вось такі цуд: у цэнтры горада, на адной з самых галоўных і ажыўленых вуліц у суправаджэнні эскорту з добрых людзей ішла мама-качка з качанятамі», - распавёў сведка.

На фота бачна, як людзі групамі або ў адзіночку суправаджаюць незвычайную працэсію цягам усяго шпацыру качак.

На шчасце, падчас шпацыру ніводная качка не пацярпела.

Апошнія навіны