BE RU EN

З чаргі на жыллё выкраслілі 32 тысячы чалавек

  • 1.07.2015, 10:35

У Беларусі з уліку тых, што маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў пасля зверкі ў 2015 годзе знятыя блізу 32 тыс чалавек.

Пра гэта паведамілі БелТА ў Міністэрстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

«Агульная колькасць грамадзян, у дачыненні да якіх праведзеная зверка, склала 740 тыс 69 чалавек. Колькасць знятых з уліку на 10 чэрвеня склала 31 тыс 753 чалавека», - адзначылі ў Мінжылкамгасе.

Задача па штогадовай зверцы грамадзян, якія стаяць на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў, вызначаная ўказам ад 16 снежань 2013 №563 «Аб некаторых пытаннях прававога рэгулявання жыллёвых стасункаў». Згодна з патрабаваннямі дакумента, удакладненне звестак, якія з'яўляюцца падставай для захавання права грамадзян знаходзіцца на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў, праводзіцца мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі штогод з 1 лютага да 1 траўня.

Паводле звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта, на 1 студзеня 2015 года на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў у Беларусі знаходзілася 742 тыс 172 чалавекі. За 2014 чарга зменшылася на 30 тыс 826 чалавек.

Апошнія навіны