BE RU EN

Хакеры ўзламалі сайт Цэнтрвыбаркама Беларусі

  • 7.05.2015, 8:19

Сайт Цэнтральнага выбарчага камітэта Беларусі ўзламалі невядомыя і размясцілі фатаграфіі з сілуэтамі людзей са зброяй на фоне сцяга Курдыстана.

Пра гэта піша на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» юрыст Юрый Чавусаў.

«Зайдзіце на сайт Цэнтральнай камісіі выбараў - не пашкадуеце: падобна, што іх хакнулі курды. Музыка прышпільная», - напісаў ён.

Атака на сайт ЦВК адбылася ўчора вечарам. Пры загрузцы галоўнай старонцы грала музыка. Таксама на ёй размешчана пасланне ад хакераў: «узламаны Махмудам Эбадзі. Няхай жыве пешмерга [курдскае апалчэнне]».

Нагадаем, у мінулым месяцы хакеры «Ісламскай дзяржавы» ўзламалі сайт амбасады Туркменістана ў Беларусі.

Апошнія навіны