BE RU EN

Магілёвец прагнаў прадаўцоў савецкіх сцяжкоў

  • 6.05.2015, 17:03

Паводле ягоных слоў, апошнім часам распаўсюднікі савецкай сімволікі сталі асабліва нахабнымі.

Чытач charter97.org з Магілёва паведамляе аб чарговым выпадку гандлю савецкімі сцяжкамі.

«Зноў у Магілёве квітнее незаконны гандаль сцяжкамі. Гэтым разам, 6 траўня з раніцы ля Віленскага рынка сталі прадаваць чырвоныя сцяжкі. Фота прыкладаю.

Цікава, што гэтыя гандляры апошнім часам сталі нахабныя. Перад 1 траўня я іх там жа адкрыта здымаў на відэа, двое мяне ўбачылі - і адзін з іх падышоў разбірацца. Прычым спрабаваў спачатку зняць мяне на свой мабільнік, затым вырваць фотаапарат, у выніку ўсё скончылася бойкай проста на прыпынку, прычым адразу з двума, двое іншых проста стаялі побач. Атрымліваецца, два гандлююць - два на ахове. Я не пацярпеў, але са свайго боку парваў ім адзенне і пасля бойкі яны ціхенька ўцяклі», - распавёў чытач.

Нагадаем, раней неаднаразова паведамлялася аб раздачы на вуліцах населеных пунктаў Беларусі сцягоў Расеі. Такія выпадкі зафіксаваныя як у Менску, так і ў іншых абласных цэнтрах і буйных гарадах. Пра гэта паведамлялі жыхары Бабруйска, Гародні, Віцебска, Гомеля, Оршы, Полацка, Баранавічаў.

Акрамя гэтага, апошнім часам з'явіліся распаўсюднікі савецкай сімволікі як у Менску, так і ў рэгіёнах. Блізу месяца таму ў Віцебску распаўсюдніку сцяжкоў Расеі выбілі зубы, а ў Гомелі ад такога ж прадаўца адварочваліся мінакі.

Раздачу сцягоў арганізуюць прарасейскія арганізацыі, якія дзейнічаюць у Беларусі.

Апошнія навіны