BE RU EN

Шчоткіна мяркуе, што беспрацоўным можна пражыць на 180 тысяч рублёў

  • 6.05.2015, 16:25

Суму дапамогі беспрацоўным у Беларусі павялічваць не плануецца.

Пра гэта заявіла міністарка працы і сацыяльнай абароны Мар'яна Шчоткіна, адказваючы 6 траўня на пытанні «дэпутатаў», паведамляе БелаПАН.

Цяпер сума дапамогі ў Беларусі складае максімум дзве базавыя адзінкі (на гэты момант базавая адзінка складае 180 тысяч рублёў).

«Дапамогу беспрацоўным павялічваць не плануем у сувязі з тым, што ў нас у дакуменце аб адраснай сацыяльнай дапамозе напісана, што калі рэгістрацыя беспрацоўнага афіцыйная, то гэтая сям'я і гэты чалавек мае права на адрасную сацыяльную дапамогу», - сказала Шчоткіна.

Яна таксама дадала, што павелічэнне сумы дапамогі пацягнула б павелічэнне грашовых сродкаў, якія выдаткоўваюцца з Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.

На думку Шчоткінай, уводзіць дзяржаўнае страхаванне ад беспрацоўя немэтазгодна. «Сёння ў нас такой патрэбы няма ў сувязі з дзеяннем адраснай сацыяльнай дапамогі», - заявіла міністарка.

Апошнія навіны