BE RU EN

Сіноптыкі прагназуюць 7 траўня «Дзень Нептуна»

  • 6.05.2015, 14:28

Метэаролагі прагназуюць на чацвер, 7 траўня, у Менску моцныя і вельмі моцныя дажджы, або «Дзень Нептуна».

Пра гэта паведамляе Гідраметцэнтр Беларусі на сваёй старонцы ў сетцы мікраблогаў «Твітэр».

6 траўня фронт наблізіцца да заходніх межаў краіны, закрануўшы Берасце і Гародню, а да абеду 7 траўня дойдзе да Менска.

Не выключана таксама, што на сталіцу 7 траўня цягам сутак выльецца да 35 л вады на кожны квадратны метр.

Апошнія навіны