BE RU EN

101-гадовы жыхар Непала выжыў, правёўшы тыдзень пад заваламі

  • 3.05.2015, 15:21

Мужчыну знайшлі пад абломкамі ягонага ўласнага дома ў суботу праз сем дзён пасля землятрусу.

Ратавальнікі дасталі з-пад завалаў на поўначы Непала 101-гадовага мужчыну, які выжыў праз сем дзён пасля землятрусу, паведамляе ў нядзелю РІА «Новости» са спасылкай на мясцовую паліцыю.

Паводле звестак прадстаўніка паліцыі Аруна Кумара Сінгха, мужчыну знайшлі пад абломкамі ягонага ўласнага дома ў суботу. Цяпер ён знаходзіцца ў шпіталі, паведамляе агенцтва AFP.

Улады Непала раней заяўлялі, што ўжо не спадзяюцца знайсці пад заваламі тых, хто выжыў, а таксама пра тое, што колькасць ахвяр можа моцна павялічыцца пасля таго, як выратавальнікі дабяруцца да аддаленых раёнаў.

Раней у нядзелю ратавальнікі паведамілі, што знайшлі мужчыну і дзвюх жанчын на паўночным усходзе Непала.

Апошнія навіны