BE RU EN

Паліцыя Швэйцарыі шукала бомбу ў будынку кангрэса FIFA

  • 29.05.2015, 15:33

Падчас пасяджэння кангрэса FIFA, які праходзіць у гэтыя хвіліны ў Цюрыху, была аб'яўленая пагроза выбуху бомбы.

Пра гэта перадае Handelszeitung са спасылкай на швэйцарскую паліцыю, паведамляе championat.com.

Паведамленне праваахоўнымі органамі было атрыманае прыкладна ў 11 гадзін дня паводле мясцовага часу. Пакуль невядома, ці будзе працягнутая праца паседжання.

У пятніцу ў Цюрыху павінны адбыцца выбары прэзідэнта FIFА на новы тэрмін. Падчас пасяджэння кангрэса дзве жанчыны з палестынскім сцягам з'явіліся ў зале і перарвалі яго працу на некаторы час. Жанчыны, якія выкрыквалі лозунгі і разгарнулі палестынскі сцяг, былі выведзеныя з залы супрацоўнікамі бяспекі.

Нагадаем, 209 дэлегатаў кангрэсу FIFA ў пятніцу павінны абраць кіраўніка арганізацыі. Нягледзячы на карупцыйны скандал, дзейны прэзідэнт Зэп Блатэр вылучае сваю кандыдатуру пятым разам, паведамляе расейская служба BBC.

Раней у Швэйцарыі былі арыштаваныя сем высокапастаўленых чыноўнікаў FIFA ў рамках расследавання праваахоўнымі органамі ЗША, якія выстаўляюць абвінавачванні супраць 14 чалавек.

Апошнія навіны