BE RU EN

МЗС Нямеччыны: Падаўжэнне санкцый супраць РФ залежыць ад выканання менскіх пагадненняў

  • 29.05.2015, 12:55

Далейшы лёс санкцый у дачыненні да Расейскай Федэрацыі залежыць ад выканання ёю менскіх пагадненняў аб урэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны.

Пра гэта заяўляе кіраўнік МЗС Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаэр, паведамляе «Интерфакс».

«Мы дастаткова выразна выказваем свае мэсэджы Расеі: што міжнародныя санкцыі супраць Расеі беспасярэдне звязаныя з выкананнем менскіх пагадненняў», - сказаў ён падчас 8 Кіеўскага форуму ў бяспецы ў пятніцу.

Са слоў Франка-Вальтэра Штайнмаэра, ЕЗ застаецца партнёрам Украіны ў розных фарматах, уключаючы «нармандскі фармат», гэтак жа як і ЗША, Японія, Канада.

Апошнія навіны