Абвінавачаны ў забойствах жыхароў Хатыні памёр у Канадзе
- 29.05.2015, 9:53
У Канадзе на 94 годзе жыцця памёр Уладзімір Катрук, якога ў Расеі абвінавачваюць у забойствах жыхароў Хатыні падчас Вялікай Айчыннай вайны.
Пра гэта ў чацвер, 28 траўня, паведамляе выданне Glob and Mail.
Са слоў адваката Арэста Рудзіка, ён памёр на мінулым тыдні ў сваім доме недалёка ад Манрэаля (правінцыя Квэбэк). Катрук быў хворы доўгія гады, адзначыў юрыст.
У пачатку траўня Следчы камітэт РФ завёў супраць Івана Катрука крымінальную справу паводле артыкула аб генацыдзе, піша "Дождь".
У сераду намеснік генпракурора РФ Аляксандр Звягінцаў, выступаючы на Міжнародным юрыдычным форуме ў Пецярбургу, паведаміў, што Канада адмовілася выконваць запыт аб выдачы Катрука, які з 1951 года жыў у Канадзе.
У Хатыні ў сакавіку 1943 года былі забітыя 149 цывільных асоб, у тым ліку 75 малалетніх і непаўналетніх, а таксама знішчаныя ўсе жылыя дамы.