BE RU EN

Жыхара Горадні збілі за зробленую ім заўвагу

  • 29.05.2015, 9:30

У Горадні сабакар збіў мясцовага жыхара за тое, што той зрабіў яму заўвагу.

Як паведамляе УУС Гарадзенскага аблвыканкама, мужчына вечарам ішоў разам з сынам дадому, калі да мальца падбегла жывёла без намысніка і спалохала дзіця. Бацька, як у такіх выпадках і належыць, зрабіў гаспадару сабакі заўвагу, на што той адрэагаваў неадэкватна, піша БелаПАН.

Паводле інфармацыі начальніка аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі УУС Дзмітрыя Козела, паміж бакамі завязаўся канфлікт, падчас якога дайшло да рукапрыкладства. Гаспадар сабакі аказаўся больш ўдалы ў кулачным баі.

Пасля першага ўдара апанент прысеў на калені і далей толькі абараняўся, прыкрыўшы галаву рукамі. Пазбегнуць траўмаў атрымалася коштам зламанага пальца. Паводле заключэння судмедэкспэрта, у пацярпелага менш цяжкія цялесныя пашкоджанні.

Распачатая крымінальная справа. У дачыненні да падазраванага складзены адміністрацыйны пратакол за выгул сабакі без намысніка.

Што тычыцца цялесных пашкоджанняў, то, паводле версіі агрэсара, пацярпелы сам зламаў сабе палец, даючы здачы падчас бойкі.

Апошнія навіны