BE RU EN

Некалькі чыноўнікаў FIFA арыштаваныя на абвінавачванне ў карупцыі

  • 27.05.2015, 9:02

Шэраг чыноўнікаў FIFA былі сёння раніцай арыштаваныя ў Швейцарыі і экстрадаваныя ў ЗША.

Ім прад'яўляюцца абвінавачванні ў карупцыі, паведамляе «Спорт-экспресс» са спасылкай на The New York Times.

Супрацоўнікі праваахоўных органаў Швейцарыі без папярэджання наляцелі ў гатэль у Цюрыху, дзе пражывалі чыноўнікі, якія прыехалі на чарговае пасяджэнне арганізацыі. Арышты былі праведзеныя мірна - прынамсі два чалавекі выйшлі з гатэля без кайданкоў. Паведамляецца, што большасць арыштаваных - сябры выканаўчага камітэта FIFA.

Нагадаем, 29 траўня ў Цюрыху адбудуцца выбары прэзідэнта FIFA. Свае кандыдатуры знялі кіраўнік Каралеўскага футбольнага звязу Нідэрландаў Міхаэль ван Прааг і легендарны партугальскі футбаліст Луіш Фігу.

Апошнія навіны