BE RU EN

Даля Грыбаўскайтэ пажартавала аб сваім уплыве на вынікі «Еўравізіі»

  • 26.05.2015, 16:03

Прэзідэнт Літвы адказала на абвінавачванні расейскіх СМІ ў тым, што нібыта праз яе Літва не дала ніводнага бала Паліне Гагарынай.

«Я не магу каментаваць іх заявы, калі гэта так напраўду, то, значыць, я вельмі ўплывовая. Гэта я жартую», - адказала Даля Грыбаўскайтэ ru.DELFI.lt на пытанне аб конкурсе «Еўравізіі».

Прэзідэнт Літвы сказала, што падтрымлівала літоўскіх выканаўцаў Моніку Лінкітэ і Вайдаса Баўмілу, але, на жаль, паводле правілаў конкурсу не магла за іх галасаваць.

Пастанова Літвы не даваць балаў расейскай выканаўцы Гагарынай выклікала вялікі рэзананс як у Літве, так і ў Расеі. Асабліва шмат крытыкі выклікала нацыянальная камісія, якая дала Расеі 20-е месца. Расейскія СМІ варажылі, што да гэтага мае дачыненне Грыбаўскайтэ, якая крытыкуе Расею за агрэсію ва Украіне.

Апошнія навіны