BE RU EN

Лукашэнка прызначыў намеснікаў старшыні Вярхоўнага суда

  • 25.04.2015, 20:07

Валерый Калінковіч прызначаны першым намеснікам старшыні Вярхоўнага суда.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе Аляксандра Лукашэнкі.

Акрамя таго, правадыр прызначыў Руслана Аніскевіча намеснікам старшыні Вярхоўнага суда.

Адпаведныя ўказы Лукашэнка падпісаў сёння.

Валерый Калінковіч нарадзіўся 1 верасня 1967 года ў горадзе Рагачове Гомельскай вобласці. Скончыў у 1992 Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «правазнаўства». З 1993 года - суддзя суда Фрунзенскага раёна Менска. З 1995 года - суддзя Менскага гарадскога суда. З 1999 года - суддзя Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь. З лютага 2005 году - намеснік Старшыні, старшыня судовай калегіі крымінальных спраў Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь.

Руслан Аніскевіч нарадзіўся ў Менску. Пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта з 1997 года - стажор суддзі, выканаўца абавязкаў суддзі суда Савецкага раёна Менска. З лістапада 1997 года - суддзя суда Савецкага раёна Менска. З кастрычніка 2007 - суддзя Менскага гарадскога суда. Са жніўня 2009 года - суддзя Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь. Уваходзіць у склад крымінальнай калегіі Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь.

Апошнія навіны