BE RU EN

Пад Мазыром перакуліўся бензавоз

  • 25.04.2015, 13:29

Ратавальнікі прадухілілі ўцечку сямі тысяч літраў дызпаліва.

За пяць кіламетраў ад вёскі Міцькі Мазырскага раёна Гомельскай вобласці перакуліўся бензавоз. Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе МНС Беларусі.

Інфармацыя аб ДТЗ паступіла 24 красавіка а 13.27. Паводле папярэдніх звестак, кіроўца праз тэхнічныя няспраўнасці не справіўся з кіраваннем. У выніку аўтамабіль атрымаў нязначныя пашкоджанні, часткова быў абмежаваны рух па адной паласе дарогі.

Работнікі МНС прадухілілі ўцечку і ўзгаранне сямі тысяч літраў дызельнага паліва, а таксама ўзнялі перакулены аўтамабіль з цыстэрнай.

Апошнія навіны