BE RU EN

Еўрапейская камісія выдала Украіне €250 мільёнаў

  • 21.04.2015, 20:44

Украіна атрымала астатнюю рату 50 млн еўраў у рамках праграмы макрафінансавай дапамогі на суму 610 млн еўраў.

Адпаведнае паведамленне апублікавала ў аўторак Еўрапейская камісія, паведамляе УНІАН.

"Сёння Еўрапейская камісія ад імя ЕЗ выдала пазыку на суму 250 млн еўраў макрафінансавай дапамогі Украіне і крэдыт на суму 10 млн еўраў макрафінансавай дапамогі Грузіі. Выплата Украіне з'яўляецца астатняй у рамках першай аперацыі макрафінансавай дапамогі для краіны на суму 610 млн еўраў", - гаворыцца ў паведамленні.

Пры гэтым Брусэль нагадвае, што ў 2014 годзе Еўракамісія выдала Украіне макрафінансавай дапамогі на агульную суму 1 млрд еўраў.

Апошнія навіны