BE RU EN

Максім Мірны ўпершыню за 15 гадоў пакінуў шэраг 60 найлепшых парных гульцоў

  • 20.04.2015, 16:49

Няўдалы выступ на турніры ў Монтэ-Карла прыкметна пагоршыў рэйтынг беларускага тэнісіста Максіма Мірнага.

У Монтэ-Карла ў пары з балгарынам Рыгорам Дзімітравым Мірны выбыў у другім коле (1/8 фіналу), тады як год таму разам з Міхаілам Южным з Расеі ён дайшоў да паўфіналу, адзначае БелаПАН.

Такім чынам, Мірны апусціўся ў парным рэйтынгу на 9 радкоў і з 20 красавіка займае 64-е месца. Гэта найгоршы паказчык беларускага тэнісіста пасля 7 чэрвеня 1999.

У жаночым адзіночным рэйтынгу Вікторыя Азаранка перамясцілася з 32-га на 31-е месца. На мінулым тыдні яна выступала ў Кубку федэрацыі і палепшыла рэйтынг дзякуючы памяншэнню колькасці балаў у суседкі Зарыны Дыяс з Казахстана, якая займала 31-ы радок.

Апошнія навіны