BE RU EN

У Беларусі найбліжэйшыя дні - моцныя вятры

  • 20.04.2015, 12:46

Моцны парывісты вецер да 15-18 метраў за секунду захаваецца 21 красавіка ў асобных раёнах Беларусі.

Пра гэта паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Найбліжэйшыя дні будзе воблачна з прасвятленнямі. Уночы месцамі, удзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя ападкі - дождж, мокры снег.

Вецер паўночны парывісты, у асобных раёнах да моцнага.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 да плюс 2 градусаў. Удзень чакаецца 4-10 градусаў цяпла.

Апошнія навіны