BE RU EN

На аднаўленне Ружанскага палаца няма грошай

  • 5.03.2015, 21:21

У гэтым годзе на рэстаўрацыю Ружанскага палаца выдадзена толькі 600 мільёнаў рублёў.

Аднаўленчыя работы на чарговым корпусе Ружанскага палаца - так званым Тэатральным - часова прыпыненыя. Паводле падлікаў навуковага кіраўніка гістарычна-культурнай каштоўнасці Уладзіміра Казакова, грошай трэба значна больш, піша sb.by.

- Трэба, прынамсі, 3-5 мільярдаў, каб справа зрушылася з месца, - заявіў Казакоў. – Дагэтуль ужо праведзены супрацьаварыйныя работы, адноўленыя дэкаратыўныя элементы фасадаў. Аднак галоўная мэта - цалкам вярнуць гэтаму будынку яго гістарычнае аблічча, каб тут маглі зноў ладзіць тэатралізаваныя паказы.

У мінулым годзе на рэстаўрацыю Ружанскага палаца было выдадзена 4,5 мільярда рублёў. Пры аналагічнай суме фінансавання, паводле разлікаў Уладзіміра Казакова, работы можна закончыць за 5 гадоў.

Пасля таго як некалькі гадоў таму ў Ружанскім палацы аднавілі ўязную браму і флігелі па баках, дзе зладзілі музейную экспазіцыю, сюды накіравалася значна больш турыстаў. У адпаведнасці з дзяржпраграмай "Замкі Беларусі" рэстаўрацыя Тэатральнага корпуса павінна закончыцца ў 2018 годзе. Аднак гэта занадта аптымістычная перспектыва, улічваючы цяперашнія тэмпы фінансавання.

Фота: Віктар Корбут, sb.by

Апошнія навіны