BE RU EN

П'яная вавёрка стала зоркай YouTube

  • 5.03.2015, 20:10

Жывёліна з'ела некалькі забрадзіўшых яблыкаў, ад чаго і захмялела.

У інтэрнэце набірае папулярнасць відэаролік з вавёркай, якая беспаспяхова спрабуе вырвацца з заснежанага саду і вярнуцца ў лес, паведамляе БелТА.

Рэч у тым, што звярок прабраўся ў сад адной з амерыканскіх сем'яў і з'еў некалькі забрадзіўшых яблыкаў, ад чаго і ап'янеў. У якім горадзе знятае відэа, не паведамляецца.

На кадрах вавёрка ніяк не можа перабрацца цераз агароджу ў садзе, раз-пораз падаючы на зямлю і скачучы на месцы.

Праўда, не ва ўсіх карыстальнікаў гэты ролік выклікаў смех. Некаторыя сумняваюцца, што ў садзе былі яблыкі, бо там усё ў снезе, і падазраюць, што вавёрку напаілі наўмысна, каб пацвяліцца такім чынам.

Апошнія навіны