BE RU EN

У Сейме Польшчы абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі

  • 5.03.2015, 18:25

Адам Ліпінскі сустрэўся з Андрэем Саннікавым і Наталляй Радзінай.

Віцэ-старшыня партыі «Права і справядлівасць» і старшыня Камісіі сувязяў з дыяспарай Сейма Польшчы Адам Ліпінскі сустрэўся з лідарам грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэем Саннікавым і галоўнай рэдактаркай charter97.org Наталляй Радзінай.

На сустрэчы, якая адбылася 5 сакавіка ў Сейме Польшчы, абмяркоўвалася сітуацыя ў Беларусі ў варунках вайны Расеі супраць Украіны, становішча палітычных зняволеных, рэпрэсіўныя дзеянні беларускіх уладаў супраць свабоды слова, прынамсі, намер блакаваць незалежныя сайты.

Андрэй Саннікаў і Наталля Радзіна выказалі занепакоенасць тым, што Еўропа знізіла планку патрабаванняў да беларускага рэжыму, і ў траўні беларускі дыктатар Лукашэнка мае намер удзельнічаць у саміце «Усходняга партнёрства» ў Рызе.

Адам Ліпінскі са свайго боку адзначыў, што Польшча застаецца прынцыповай у пытанні парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі і мае намер надалей падтрымліваць дэмакратычныя сілы краіны.

Апошнія навіны