BE RU EN

Чэмпіянат свету ў біятлоне стартуе ў Фінляндыі

  • 5.03.2015, 12:57

5 сакавіка ў фінскім Кантыялахці мяшанай эстафетай пачынаецца чэмпіянат свету ў біятлоне.

Эстафета пачнецца а 19:15 беларускага часу і будзе транслявацца ў эфіры канала «Беларусь 2»

Каманда Беларусі будзе выступаць пад №8. У яе складзе выступяць Надзея Скардзіна, Дар'я Домрачава, Уладзімір Чапелін і Юрый Лядаў.

Усяго ў мяшанай эстафеце возьмуць удзел каманды 26 краін.

У гэтым розыгрышы Кубка свету мяшаныя эстафеты праводзіліся двойчы, і абодва разы беларуская каманда займала 11-е месца - на першым этапе ў швэдскім Эстэрсундзе і на сёмым ў чэшскім Нове Месце, адзначае БелТА.

За фаварыта эстафеты букмекерская кантора William Hill уважае каманду Чэхіі, за якую будуць выступаць Вераніка Віткова, Габрыэла Саўкалава, Міхал Шлезінгр і Андржэй Маравец.

Крыху меншыя шанцы, на думку букмекераў, у каманды Францыі. Трэцяй у рэйтынгу фаварытаў ідзе каманда Нарвэгіі.

Апошнія навіны