BE RU EN

У Менск едзе кіраўнік МЗС КНДР

  • 5.03.2015, 12:09

Міністр замежных спраў КНДР Лі Су Ён наведае Беларусь з афіцыйным візітам 8-12 сакавіка.

Пра гэта паведаміў 5 сакавіка журналістам прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык, паведамляе БелТА.

У час візіту запланаваныя перамовы Лі Су Ёна (на фота) з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем. Акрамя таго, у паўночнакарэйскай дэлегацыі запланавана сустрэча ў беларускім урадзе.

Мяркуецца, што стораны абмяркуюць «увесь спектр беларуска-паўночнакарэйскіх стасункаў, уключаючы пытанні палітычнага дыялогу, гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, а таксама ўзаемадзеянне ў галіне адукацыі і аховы здароўя".

Дэлегацыя з КНДР наведае прамысловыя прадпрыемствы, культурна-гістарычныя аб'екты Менска і Менскай вобласці.

Фота: AP

Апошнія навіны