BE RU EN

У менскім метро мужчына галавой разбіў люстэрка цягніка

  • 4.03.2015, 14:49

Здарэнне адбылося на станцыі "Плошча Леніна".

Незвычайнае здарэнне адбылося прыкладна а палове на другую на станцыі метро "Плошча Леніна", паведамляе "Еўрарадыё".

Як пішуць у сацыяльных сетках, калі на станцыю прыбываў цягнік, да краю платформы наблізіўся мужчына і разбіў галавой люстэрка задняга віду на цягніку.

"У мужчыны твар у крыві, жывы, аскепкі шкла каля цягніка, цягнік адправілі ў дэпо", - піша ў "Твітэры" карыстач vitalby.

Апошнія навіны