BE RU EN

Сорас гатовы інвеставаць ва Украіну мільярд даляраў

  • 30.03.2015, 10:44

Вядомы амерыканскі фінансіст і інвестар Джордж Сорас заявіў, што можа ўкласці мільярд даляраў ва ўкраінскую эканоміку.

Заснавальнік і кіраўнік міжнароднай дабрачыннай арганізацыі Open Society Foundations Джордж Сорас адзначыў у інтэрв'ю аўстрыйскаму выданню Der Standard, што ў яго ёсць канкрэтныя інвестыцыйныя ідэі ў сельскай гаспадарцы або інфраструктурных праектах ва Украіне, піша liga.net.

Журналіст выдання правёў паралель паміж Сорасам і заснавальнікам Майкрасофт Білам Гейтсам, які ўклаў мільярды даляраў у развіццё Афрыканскага кантынента. На ягонае пытанне аб тым, мог бы Сорас стаць такім жа узорам для пераймання, толькі ў дачыненні да Украіны, той адказаў: «Я гатовы».

«У мяне ёсць канкрэтныя інвестыцыйныя ідэі, напрыклад, (укладання) у сельскую гаспадарку або інфраструктурныя праекты. Я б уклаў мільярд даляраў», - удакладніў ён.

Нагадаем, што некалькі тыдняў таму Рада дырэктараў Міжнароднага валютнага фонду ўхваліла чатырохгадовую праграму фінансавай дапамогі Украіне ў суме $17,5 млрд.

Апошнія навіны